Затрыманьне актывістаў "Маладога Фронту" Галоўная
16.30 Байцы спэцназу міліцыі затрымалі ў Менску каля 30 сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Гэта адбылося ў той час, калі праходзіла паседжаньне цэнтральнай рады арганізацыі ў кватэры на вуліцы Цнянскай. Сярод затрыманых – шмат непаўнагадовых.

19.30 Затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” усё яшчэ застаюцца ў пастарунку Савецкага РУУС. Ім удалося паведаміць Свабодзе, што сьледчыя патрабуюць ад актывістаў Зьмітра Хведарука і Яўгена Скрабутана прызнацца ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч ужо быў пакараны пазбаўленьнем волі паводле гэтага абвінавачаньня.

20.00 –22.00 Затрыманых выводзяць з аддзяленьня міліцыі ў аўтазакі.
Актывістаў Зьмітра Хведарука і Яўгена Скрабутана асобна выводзяць супрацоўнікі КДБ. Як сьведчыць карэспандэнтка “Свабоды”, на галаве ў Зьмітра Хведарука быў мяшок.

Міліцыянты пераносяць у аўтазакі тры ўпакоўкі са сьвечкамі, якія маладафронтаўцы падрыхтавалі да акцыі, прысьвечанай Дню Сьвятога Валянціна, якая сёлета павінна прайсьці пад лёзунгам “Любові! Свабоды! Пераменаў!”

Непаўнагадовых Юлію Касьцюк, Алену Макарэвіч і Івана Шылу адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Юліі Касьцюк міліцыянты паведамілі, што дашлюць адпаведны ліст адміністрацыі навучальнай установы, дзе яна вучыцца.

Адной дзяўчыне ў аўтазаку стала дрэнна, і ёй выклікалі “Хуткую дапамогу”.

А 22 гадзіне байцы спэцназу ў масках ўварваліся ў кватэру актывіста "Маладога фронту" Алега Корбана. Хлопца затрымалі і адвезьлі ў невядомым кірунку.


23.10 Усіх затрыманых актывістаў “Маладога фронту”, якія знаходзіліся ў міліцэйскім аўтазаку, адпусьцілі, у тым ліку і Яўгена Скрабутана, якога раней дапытвалі супрацоўнікі КДБ.

Цяпер на кватэрах кіраўнікоў рэгіянальных філій “Маладога фронту” ідуць ператрусы. Гэтаксама ператрус адбываецца ў кватэры Насты Палажанкі.

Невядомы лёс Алега Корбана і Зьмітра Хведарука. Іх паплечнікі будуць чакаць хлопцаў з раніцы 5 лютага ля будынку суду Савецкага раёну Менску. Калі іх не даставяць у суд, то моладзевыя актывісты мяркуюць, што супраць іх распачатая крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, і іх трымаюць у сьледчым ізалятары.

Актывістаў “Маладога фронту” міліцыянты трымалі каля 7 гадзінаў. Пры гэтым бацькам непаўнагадовых актывістаў гаварылі, што іх дзяцей ніхто не затрымліваў, і яны могуць пакінуць пастарунак.


Радыё Свабода


 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Люты 2007    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
 
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра