Малады Фронт - Сьветлагорск > Галоўная > Сьвята!
Сьвята!8 красавіка 2007. Разместил: admin2. Чат |
|
Шаноўныя сябры! Моладзевы нацыянальна-хрысьціянскі рух Малады Фронт шчыра віншуе ўсіх беларусаў са сьветлым сьвятам Уваскрасеньня Хрыстова!
Мы верым у тое, што хрысьціянскія маральныя каштоўнасьці й далей будуць аб'ядноўваць увесь хрысьціянскі беларускі народ у барацьбе супраць цемры й бязбожных сілаў на нашае зямлі. Няхай уваскарсеньне Хрыстова натхняе кожнага з Вас на цяжкую, але сьвятую працу дзеля Адраджэньня нашае Бацькаўшчыны. Мы зычым у гэтыя сьвяточныя вясновыя дні шчасьця Вам і Вашым родным! Няхай Боскае дабраславеньне будзе суправаджаць Вас у вашым жыцьці й дзейнасьці на карысьць Беларусі й беларускае нацыі! |