У Сьветлагорску пракуратура пачала адміністрацыйную справу супраць Кірыла Ксяндзова ---
Пракуратура Сьветлагорскага раёна Гомельскай вобласьці пачала справу ў адносінах да Кірыла Ксянзова, 22-гадовага жыхара Сьветлагорска. Пасьля сёлетніх выбараў у мясцовыя Саветы грамадзкі актывіст напісаў артыкул на палітычную тэму, у якім крытычна выказаўся наконт вынікаў выбараў. Справу вядзе Тацяна Хрысьцюк, старшы памочнік пракурора.

У першым сёлетнім выпуску грамадзкага выданьня “Рэгіянальныя навіны”, якое распаўсюджваецца ў Сьветлагорску і раёне, К. Ксянзоў апублікаваў, у прыватнасьці, артыкул “Яны ведаюць свае ролі”. Аб дэпутатах раённага Савету ў артыкуле выказанае такое меркаваньне: “Па горадзе і раёне яны даўно нічога не вырашаюць, бо галоўная задача зараз – “прагібацца” пад дзяржаўную вэртыкаль, а праблемы простых людзей – справа другасная. І тыя дэпутаты, якіх абралі - наўрад ці пачуем што-небудзь пра іхнюю дзейнасьць да наступных выбараў. Тады зноў пасыплюцца абяцаньні і зноў пачнуцца фальсыфікацыі”. Да артыкулу надрукаваны фотаздымак з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісам: “Мне ня важны ваш голас, мне важны ваш удзел. Надай легітымнасьць фарсу – вазьмі ўдзел у нашых “выбарах”!”

4 і 5 красавіка К. Ксянзова выклікалі ў пракуратуру. У адносінах да яго складзены пратакол па артыкулу 22.9 “Парушэньне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях. У гэтым артыкуле прадугледжваецца, у прыватнасьці, “парушэньне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, якое праявілася ў “злоўжываньні свабодай масавай інфармацыі”. За гэта прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. Сам маладзёвы актывіст лічыць, што ён нічым не злоўжываў, а адкрыта выказаў сваё меркаваньне. Справа будзе накіраваная на разгляд у суд Сьветлагорскага раёну.

Тэльман Масьлюкоў


 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Красавік 2007    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра