| Галоўнае меню |
|
| Горад |
|
| Малады Фронт |
|
|
|
 |
Суд у Сьветлагорску пачаў справу аб газэтных артыкулах |
Галоўная |
 |
 |
У Сьветлагорску судздзя Ірына Алісейка 13 красавіка пачала разгляд справы ў адносінах да Кірыла Ксянзова, аўтара публікацыяў на грамадзка-палітычную тэматыку. Разам з К. Ксянзовым на суд прыбыла група чытачоў яго артыкулаў, сярод якіх быў прадстаўнік грамадзкай праваабарончай арганізацыі “Беларускі Гэльсінкскі камітэт”. Прадстаўнікі міліцыі і пракуратуры на суд не зьявіліся.
22-гадовы К. Ксянзоў апублікаваў у грамадзкім выданьні “Рэгіянальныя навіны” артыкул “Яны ведаюць свае ролі”, у якім выказаў уласнае меркаваньне адносна выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У другім артыкуле К. Ксянзова – “Кошт абыякавасьці” – распавядалася пра тое, што агароды, якія знаходзяцца ў санітарна-ахоўнай зоне мясцовых заводаў, не адпавядаюць экалягічным нормам, і што ўжываньне ў ежу прадукцыі зь іх небясьпечнае для людзей.
У сакавіку 6 міліцыянтаў пад кіраўніцтвам намесьніка начальніка раённага аддзела ўнутраных справаў маёра Пятра Зыкуна правялі дагляд кватэры, дзе жыве Вадзім Богдан, адзін з сябраў Кірыла. Міліцыя выняла 150 асобнікаў газэты з артыкуламі К. Ксянзова. Старшы памочнік пракурора Сьветлагорскага раёна Тацяна Хрысьцюк абвінаваціла К. Ксянзова паводле артыкулу 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях – “Парушэньне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” . За “злоўжываньне свабодай масавай інфармацыі” гэты артыкул прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.
На судзе К. Ксянзоў зьвярнуў увагу на тое, што паводле заканадаўства адміністрацыйнае спагнаньне можа быць накладзенае не пазьней 2-х месяцаў з дня правапарушэньня, а артыкулы былі надрукаваныя 16 студзеня. Таксама на просьбу К. Ксянзова да справы ў якасьці сьведкі быў далучаны В. Богдан, які прысутнічаў на судзе. Пасьля гэтага судзьдзя прыняла рашэньне накіраваць справу на дадатковую праверку.
Тэльман Масьлюкоў
|
 |
 |
|
 |
 |
|
|
 |
 |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
|
 |
|
|
|