| Галоўнае меню |
|
| Горад |
|
| Малады Фронт |
|
|
|
 |
Дабрачынная акцыя Маладога Фронту |
Галоўная |
 |
 |
Днямі сярбы Сьветлагорскага Маладога Фронту зладзілі акцыю падтрымкі мясцовай дзіцячай бібліятэкі. Хлопцы прыбралі тэрыторыю, якая прылягае да пабудовы, пафарбавалі плот. Праца рабілася за два дні. Ні ў якім разе нельга зьвязваць гэта з псэўдадзейнасьцю БРСМ, бо ў адрозняньні ад іх, маладафронтаўцы працуюць шчыра, з намерам насамрэч зрабіць добрую справу, без карысьці.
У самой бібліятэцы шмат беларускіх кніг: праграмныя творы, якія вывучаюцца школьнікамі, уся клясыка нашае літаратуры; беларуская дзіцяча-юнацкая перыёдыка: моладзевыя газэты, часопісы. Бібліятэка засяроджвае ўвагу й на творчасьць маленькіх майстроў - яно займае пачэснае месца, кожны жадаючы можа закаштаваць прыгожыя цацкі зробленыя імі. Таксама ў бібліятэцы ладзяцца беларускамоўныя імпрэзы накшталт дзіцячых канцэртаў, конкурсаў. Маладафронтавец:"Я карыстаўся гэтымі кнігамі ўсё школьнае жыцьцё. Менавіта тут у першы раз дакрануўся да нашай беларускай літаратуры. І лічу што дапамога, канешне па меры нашых магчымасьцяў, справа карысная". Бібліятэкары шчыра нас аддзячылі, а мы паабяцалі. што гэта не апошняя акцыя такога кшталту.
|
 |
 |
|
 |
 |
|
|
 |
 |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
|
 |
|
|
|