Малады Фронт - Сьветлагорск > Галоўная > Дабрачынная акцыя Маладога Фронту

Дабрачынная акцыя Маладога Фронту


29 красавіка 2007. Разместил: vadim5392220. Чат
Дабрачынная акцыя Маладога ФронтуДнямі сярбы Сьветлагорскага Маладога Фронту зладзілі акцыю падтрымкі мясцовай дзіцячай бібліятэкі. Хлопцы прыбралі тэрыторыю, якая прылягае да пабудовы, пафарбавалі плот. Праца рабілася за два дні. Ні ў якім разе нельга зьвязваць гэта з псэўдадзейнасьцю БРСМ, бо ў адрозняньні ад іх, маладафронтаўцы працуюць шчыра, з намерам насамрэч зрабіць добрую справу, без карысьці.

У самой бібліятэцы шмат беларускіх кніг: праграмныя творы, якія
вывучаюцца школьнікамі, уся клясыка нашае літаратуры; беларуская
дзіцяча-юнацкая перыёдыка: моладзевыя газэты, часопісы. Бібліятэка засяроджвае ўвагу й на творчасьць маленькіх майстроў - яно займае пачэснае месца, кожны жадаючы можа закаштаваць прыгожыя цацкі зробленыя імі. Таксама ў бібліятэцы ладзяцца беларускамоўныя імпрэзы накшталт дзіцячых канцэртаў, конкурсаў.
Маладафронтавец:"Я карыстаўся гэтымі кнігамі ўсё школьнае жыцьцё. Менавіта тут у першы раз дакрануўся да нашай беларускай літаратуры. І лічу што дапамога, канешне па меры нашых магчымасьцяў, справа карысная".
Бібліятэкары шчыра нас аддзячылі, а мы паабяцалі. што гэта не апошняя акцыя такога кшталту.