| Галоўнае меню |
|
| Горад |
|
| Малады Фронт |
|
|
|
| ПРЫСУД ВЫНЕСЕНЫ |
 |
 |
|
Судзьдзя Руслан Аніскевіч прызнаў сябраў Маладога Фронту вінаватымі ў парушэньні арт. 193 Крымінальнага кодэксу "Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".
Зьміцер Хведарук атрымаў 40 базавых велічынь штрафу (1 млн 240 тыс.), Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі - па 30 б.в. кожны (930 тыс.), Насьце Палажанцы вынесена перасьцярога (предостережение). Сыстэмныя блёкі і вінчэстары канфіскаваныя ў даход дзяржавы. |
| Сьветлагорскія маладафронтаўцы змагаюцца з д’яблам. |
 |
 |
|
 На плоце галоўнага сьветлагорскага пагоста ўжя які месяц бачацца сатанінскія знакі й надпісы. Нас проста абурае гэты факт. Спадзяваліся, што рана ці позна камунальныя службы зафарбуюць гэтае дзікунства. Час ішоў, а выніку не было. І напэўна б так і засталося, пакуль не аблезла само па сабе. Але нам чакаць не было чаго – набылі фарбы, сабраліся ды й самі зьнішчылі “творчасьць”. Трэба зазначыць, што ўлады вельмі хутка рэагуюць на рознага кшталту палітычныя ці сацыяльныя надпісы, але калі справа тычыцца чагось іньшага (лаянкавыя словы, порнамалюнкі, свастыкі й г.д.) то тут яны чамусь зачыяюць вочы. Іх гэта не клапоціць. Не дарэмна ж кажуць - ёсьць улада ад Бога, а ёсьць ад д’ябла… |
| Настаўнік напісаў міністру ўсё, што думае пра Міністэрства адукацыі |
 |
 |
|
 Мікалай Бусел, настаўнік замежнай мовы з вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёна, напісаў адкрыты ліст міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову. У сваім лісьце М. Бусел выказвае пратэст у сувязі з намерамі міністэрства ў чарговы раз зьмяніць школьныя праграмы, патрабуе спыніць вал папераў, якімі завальваюць настаўнікаў, і аблегчыць школьнікам вучэньне. Ніжэй публікуем поўны тэкст ліста. М. Бусел - настаўнік вышэйшай катэгорыі, мае 33 гады педагагічнага стажу, вадолае 7 замежнымі мовамі. Аўтар шэрагу слоўнікаў і перакладаў кніг з замежных моваў. Сябра грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. “Мікола Клімавіч вельмі кампэтэнтны ў сваёй справе чалавек. Ён эрудыт, шырокаадукаваны. Актыўны грамадзкі дзеяч. Па ідэі, такіх людзей мала, якія маюць актыўную грамадзянскую пазыцыю. Не абыякавы да жыцьця мясцовасьці” – гаворыць пра М. Бусла намесьнік дырэктара школы. Беларускае тэлебачаньне зьняло аб М. Бусле дакумэнтальны фільм “Лінгвіст з Дубровы”. У лісьце М. Бусел выказвае і сваё бачаньне таго, чым насамрэч павінна займацца міністэрства: узброіць настаўніка сучаснымі сацыялагічнымі i псіхалагічнымі ведамі, дамагчыся належнага фінансаваньня школаў, давесьці сыстэму адукацыі да эўрапейскага ўзроўню. |
| Пракуратура працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова |
 |
 |
|
Пракуратура Светлагорскага раёна працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова, аўтара газетных артыкулаў на палітычную тэматыку. 22-гадовы жыхар Светлагорска абвінавачваецца ў злоўжыванні свабодай слова. Днямі К. Ксянзоў быў паўторна выкліканы да старшага памочніка пракурора Таццяны Хрысцюк.
Раней пракуратура ўжо перадавала гэтую справу ў суд, але 13 красавіка суддзя вернула справу на дапаўняльную праверку. Цяпер у пракуратуры ў адносінах да К. Ксянзова складзены новы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Згодна пратаколу, хлопец распаўсюджваў друкаванае выданне “Рэгіянальныя навіны” з матэрыяламі, якія кампраментуюць кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку.
К. Ксянзоў, які навучаўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, абвінавачваецца па артыкулу 22.9 “Парушэнне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дадзены артыкул прадугледжвае, у прыватнасці, “парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, якое праявілася ў “злоўжыванні свабодай масавай інфармацыі”. За гэта накладаецца штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. Сам К. Ксянзоў з абвінавачваннем не згодны.
www.svetlahorsk.belarda.org |
|
|
|