Малады Фронт - Сьветлагорск > --- > Пракуратура працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова

Пракуратура працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова


2 траўня 2007. Разместил: admin2. Чат
Пракуратура Светлагорскага раёна працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова, аўтара газетных артыкулаў на палітычную тэматыку. 22-гадовы жыхар Светлагорска абвінавачваецца ў злоўжыванні свабодай слова. Днямі К. Ксянзоў быў паўторна выкліканы да старшага памочніка пракурора Таццяны Хрысцюк.

Раней пракуратура ўжо перадавала гэтую справу ў суд, але 13 красавіка суддзя вернула справу на дапаўняльную праверку. Цяпер у пракуратуры ў адносінах да К. Ксянзова складзены новы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Згодна пратаколу, хлопец распаўсюджваў друкаванае выданне “Рэгіянальныя навіны” з матэрыяламі, якія кампраментуюць кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку.

К. Ксянзоў, які навучаўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, абвінавачваецца па артыкулу 22.9 “Парушэнне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дадзены артыкул прадугледжвае, у прыватнасці, “парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, якое праявілася ў “злоўжыванні свабодай масавай інфармацыі”. За гэта накладаецца штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. Сам К. Ксянзоў з абвінавачваннем не згодны.

www.svetlahorsk.belarda.org