Настаўнік напісаў міністру ўсё, што думае пра Міністэрства адукацыі ---
Настаўнік напісаў міністру ўсё, што думае пра Міністэрства адукацыіМікалай Бусел, настаўнік замежнай мовы з вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёна, напісаў адкрыты ліст міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову. У сваім лісьце М. Бусел выказвае пратэст у сувязі з намерамі міністэрства ў чарговы раз зьмяніць школьныя праграмы, патрабуе спыніць вал папераў, якімі завальваюць настаўнікаў, і аблегчыць школьнікам вучэньне. Ніжэй публікуем поўны тэкст ліста.

М. Бусел - настаўнік вышэйшай катэгорыі, мае 33 гады педагагічнага стажу, вадолае 7 замежнымі мовамі. Аўтар шэрагу слоўнікаў і перакладаў кніг з замежных моваў. Сябра грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. “Мікола Клімавіч вельмі кампэтэнтны ў сваёй справе чалавек. Ён эрудыт, шырокаадукаваны. Актыўны грамадзкі дзеяч. Па ідэі, такіх людзей мала, якія маюць актыўную грамадзянскую пазыцыю. Не абыякавы да жыцьця мясцовасьці” – гаворыць пра М. Бусла намесьнік дырэктара школы. Беларускае тэлебачаньне зьняло аб М. Бусле дакумэнтальны фільм “Лінгвіст з Дубровы”.

У лісьце М. Бусел выказвае і сваё бачаньне таго, чым насамрэч павінна займацца міністэрства: узброіць настаўніка сучаснымі сацыялагічнымі i псіхалагічнымі ведамі, дамагчыся належнага фінансаваньня школаў, давесьці сыстэму адукацыі да эўрапейскага ўзроўню.


Мікалай Бусел, настаўнік замежнай мовы з вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёна, напісаў адкрыты ліст міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову. У сваім лісьце М. Бусел выказвае пратэст у сувязі з намерамі міністэрства ў чарговы раз зьмяніць школьныя праграмы, патрабуе спыніць вал папераў, якімі завальваюць настаўнікаў, і аблегчыць школьнікам вучэньне. Ніжэй публікуем поўны тэкст ліста.

М. Бусел - настаўнік вышэйшай катэгорыі, мае 33 гады педагагічнага стажу, вадолае 7 замежнымі мовамі. Аўтар шэрагу слоўнікаў і перакладаў кніг з замежных моваў. Сябра грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. “Мікола Клімавіч вельмі кампэтэнтны ў сваёй справе чалавек. Ён эрудыт, шырокаадукаваны. Актыўны грамадзкі дзеяч. Па ідэі, такіх людзей мала, якія маюць актыўную грамадзянскую пазыцыю. Не абыякавы да жыцьця мясцовасьці” – гаворыць пра М. Бусла намесьнік дырэктара школы. Беларускае тэлебачаньне зьняло аб М. Бусле дакумэнтальны фільм “Лінгвіст з Дубровы”.

У лісьце М. Бусел выказвае і сваё бачаньне таго, чым насамрэч павінна займацца міністэрства: узброіць настаўніка сучаснымі сацыялагічнымі i псіхалагічнымі ведамі, дамагчыся належнага фінансаваньня школаў, давесьці сыстэму адукацыі да эўрапейскага ўзроўню.


***
Адкрыты ліст Настаўніка Мікалая Бусла

Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусі сп. Аляксандру Радзькову



Пане Міністру,

я дазнаўся, што ў чарговы раз Міністэрства адукацыі мае рэвізаваць змест школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Калі я расказаў пра гэта сваім калегам у школе, то яны таксама абурыліся i казалі непрыемныя для вуха словы. I не проста казалі, Але абгрунтавана пярэчылі маючай адбыцца рэвізіі. Але, пане Міністру, яны Вам не напішуць.

Тое, што Міністэрства мае намер выкінуць з праграмы творы найлепшых беларускіх пісьменьнікаў – гэта, вядома, дзікунства i вандалізм. Гэта варварства i брыдоцьце, як ні маскуй такі крок разважаньнямі пра нейкую «дзяржаўную ідэалогію». Калі гэта дзяржаўная ідэалогія, то што «антыдзяржаўная»? Я выказваю Вам маю нязгоду i пратэст.

Падаецца, што, на жаль, Міністэрства адукацыі даўно выконвае i функцыі «міністэрства прапаганды», на ўзор аднаго кароткавечнага міністэрства ў адным кароткавечным, ганебна папулярным у Беларусі, рэжыме. Іначай, чым тлумачыць ранейшыя распараджэньні сп. Слукі, і шчыраваньне сп. Фарыны, і цяперашняе шчыраваньне наконт барацьбы з слуханьнем непажаданай музыкі... А вось цяперака літаратура. Вось і выходзіць, што пабочная функцыя даўно падцяла пад сябе асноўную. «Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус...?»

Вядома, тут, у Беларусі, вы – я маю на ўвазе кангламерат улады – як Манас на Крыце – валодаеце ўciм, акрамя мо паветра. Вы можаце чыніць, што хочаце, не азіраючыся на грамаду, адпрэчыўшы такія чалавекатворныя катэгорыі, як мараль, прыстойнасьць, гонар, сумленьне і сорам. Але ні Вы, пане Miнicтpy, нi вашыя паплечнікі, нi вашыя працадаўцы не вечныя. На добры лад, то Вам, спадару міністру, трэба пайсьці ў адстаўку. Старажытныя дбалі пра добрую славу ў нашчадках... А нашчадкі непазьбежныя.

Між тым перад Міністэрствам стаяць супрацьлеглыя задачы. Вось колькі з ix. Як вынік зацятай барацьбы з беларускай мовай значна i прыкметна зьнізілася граматнасьць работнікаў Міністэрства, што па пасадзе вышай за дырэктара школы i настаўніка. Hixтo не можа якасна перакласьці на беларускую мову з расейскай падручнік, не кажучы, што i напісаць ix па-беларуску часьцей за ўсё не ўмеюць. «Перакладчыкі" нават не карыстацца галіновымі слоўнікамі, не ведаюць тэрміналогіі. Праграму да прадмету не ўмеюць правільна выкласьці па-беларуску, цi мо перакласьці. Усе ўказальныя распараджэньні Міністэрства зараз выдае па-руску, дыскрамінуючы беларускую мову. Адказ з Міністэрства не ўмеюць – цi не хочуць – даць па-беларуску. (Kaлi не ўмеюць, то гэта сорам i невуцтва, калі не хочуць, то дыскрымінацыя i апартэід).

Неяк адна адукацыйная дама, пабачыўшы план наведаньня ўрока, прачытала: «Тэма...., з мэтаю... ", а потым спытала: «Хорошо, но у Вас нет цели посещения». Дык гэта Яна нас, настаўнікаў, будзе правяраць?! Дзе ж яно, славутае дзвюхмоўе?!

Пане Miнicтpy,

калі Ваша Міністэрства адукацыі, то цяперака ягоная задача — адукаваць cвaix работнікаў, каб не выстаўляцца на сорам педагагічнай грамадзе. Сорамна i ганебна ператварацца ў сьмершаўца беларускай мовы i літаратуры. А пакуль што, багата хто хіхікае, сочачы i за паводзінамі міністэрскіх работнікаў i з іхняй пісьменнасьці. Мне прыкра i няёмка, бо я працую ў гэтай сістэме.

Тыя кіроўныя дакуманты, што зыходзяць з Міністэрства, часам супярэчаць адно аднаму. Падаецца, што іх мо прадукуе муза аўтаматычнага пісаньня, а не адказныя чыноўнікі. I тым больш недапушчальна праграмная мітусьня, xaлi гэта тычыцца не толькі нацыянальнага гонару, але i інтарэсаў дзяцей. Не кажучы пра аўтарытэт Міністэрства.

Я выказваю Вам маю нязгоду i пратэст.

Задача Міністэрства — узброіць настаўніка сацыялагічнымі i псіхалагічнымі ведамі. Школа i без міністэрскай тузаніны жыве між перамен i ўзрушэньня. Мы, настаўнікі, не маем i не ведаем навуковага погляду на сацыяльныя зрухі нашага грамадства. Нельга навучаць масава і эфектыўна, не маючы сацыялагічнай і псіхалагічнай карціны грамадства. Спробы прымяняць аджылую частку caвецкix метадаў у цяперашняй сітуацыі — гэта маразм.

Задача Міністэрства — выкрыць і выгнаць дробных i ўсякіх хабарнікаў з сістэмы адукацыі, пачынаючы з РАА. Задача Міністэрства — дамагчыся годнага фінансаваньня сістэмы адукацыі, бо гэта — найважнейшая галіна ў сучаснай дзяржаве, калі ісьці за цывілізаванымі народамі. А хіба мы не цывілізаваны народ?..

Задача Miнicтэpcтвa – аблегчыць дзецям вучэньне, зьняць з ix прэсінг розных «выхаваўчых'" i «пазакласных» мерапрыемстваў. Трэба рашуча спыніць вал патрабаваньняў розных папер ад школы, колькасьць i зьмест якіх набліжаецца да маразму.

Задача Міністэрства — разьняволіць студэнтаў ВНУ, зьняць адтуль дух казармы, аддаць універсітэту акадэмічныя імунітэты i свободы, давесьці гуманітарную адукацыю да еўрапейскага роўню. Задача Міністэрства — вярнуць колішні ліцэй імя Я. Коласа да нармальнага жыцьця.

I, вядома ж, задача Міністэрства – пеставаньне i дбаньне пра беларускую мову. Наша беларуская мова мае высокія эстэтычныя уласьцівасьці.

Задача Міністэрства – заказаць і выдаць Граматыку Беларускай Мовы. Bapтa вялікага жалю, што дагэтуль навучэнцы i настаўнікі не маюць кадыфікаванага збору правіл беларускай мовы.

Пане Міністру, бывайце здаровы.

Мікалай Бусел (Дуброва Светлагорскага раёна).

www.svetlahorsk.belarda.org
 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Травень 2007    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра