Малады Фронт - Сьветлагорск > Галоўная > Сьветлагорскія маладафронтаўцы змагаюцца з д’яблам.

Сьветлагорскія маладафронтаўцы змагаюцца з д’яблам.


22 траўня 2007. Разместил: admin2. Чат
Сьветлагорскія маладафронтаўцы змагаюцца з д’яблам.На плоце галоўнага сьветлагорскага пагоста ўжя які месяц бачацца сатанінскія знакі й надпісы. Нас проста абурае гэты факт. Спадзяваліся, што рана ці позна камунальныя службы зафарбуюць гэтае дзікунства. Час ішоў, а выніку не было. І напэўна б так і засталося, пакуль не аблезла само па сабе. Але нам чакаць не было чаго – набылі фарбы, сабраліся ды й самі зьнішчылі “творчасьць”.
Трэба зазначыць, што ўлады вельмі хутка рэагуюць на рознага кшталту палітычныя ці сацыяльныя надпісы, але калі справа тычыцца чагось іньшага (лаянкавыя словы, порнамалюнкі, свастыкі й г.д.) то тут яны чамусь зачыяюць вочы. Іх гэта не клапоціць.
Не дарэмна ж кажуць - ёсьць улада ад Бога, а ёсьць ад д’ябла…