| Галоўнае меню |
|
| Горад |
|
| Малады Фронт |
|
|
|
| У СЬВЕТЛАГОРСКУ РЫХТУЕЦЦА ПІКЕТ СУПРАЦЬ АДМЕНЫ ІЛЬГОТАЎ |
 |
 |
|
Група грамадзянаў у Сьветлагорску падала ў райвыканкам заяву на правядзеньне пікету. Мэта пікету, паводле заявы, – выказаць пратэст супраць плянуемай адмены сацыяльных гарантыяў для інвалідаў, вэтэранаў вайны і працы, дзяцей, студэнтаў і школьнікаў.
Правесьці пікет мяркуецца 8 ліпеня з 16 да 19 гадзінаў у цэнтры гораду. Месцам для пікету яго арганізатары абралі пляцоўку каля гарадзкога цэнтру культуры. Менавіта тут у выходныя дні бывае шмат людзей. Арганізатары пікету, у асноўным – пэнсіянэры, у сваёй заяве адзначаюць, што бяруць на сябе абавязкі ў забесьпячэньні грамадзкага парадку і бясьпекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства. |
|
|
|