12 ліпеня, у межах турнэ па Гомельскай вобласьці, Сьветлагорск наведаў адзін зь лідараў БХД, заснавальнік Маладога Фронту Павал Севярынец. Адбылася сустрэча з мясцовымі актывістамі й моладзьдзю. Было закранута шмат пытаньняў якія датычыліся грамадзкай, палітычнай і культурніцка-адукацыйнай дзейнасьці як ў рэгіёне, так і па ўсёй краіне. Акрамя гэтага Павал Севярынец распавёў пра "Беларускую Хрысьціянскую Дэмакатыю", пазнаёміў прысутных з мэтамі й стратэгіяй партыі. Не засталася без увагі такая вострая праблема як зьмена заканадаўства па пытаньнях рэлігіі. У канцы сустрэчы была прэзэнтавана кніга, напісаная падчас знаходжаньня палітыка ў вёсцы Малое Сітна. П.Севярынец: "Самае галоўнае ў гэтых сустрэчах - гэта запачаткаваньне таго вялікага маральна моцнага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, які потым будзе рабіць перамены ў Беларусі."
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.