Прадпрымальнікі выйшлі на плошчу ---
Прыкладна 150 прыватных прадпрымальнікаў выйшлі сёньня на галоўную плошчу Сьветлагорску да будынку райвыканкаму. Яны пратэставалі супраць дзеяньняў міліцыянтаў і мясцовай падатковай службы, якія часта канфіскоўваюць тавар. Прадпрымальнікі пагражаюць распачаць страйк.

На адкрыты пратэст прадпрымальнікі адважыліся пасьля інцыдэнту, які здарыўся з іхнай каляжанкай Ірынай Савацеевай. Днямі да яе наведаліся супрацоўнікі абласнога ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Далучыўшы прадстаўнікоў падаткавай інспэкцыі і санстанцыі, распачалі праверку. У выніку ў прадпрымальніцы арыштавалі тавар (джынсы і абутак) на два мільёны рублёў. Апавядае Ірына Савацеева:

“Назаўтра мяне выклікалі ва Ўпраўленьне і вэрбавалі. Сказалі: калі буду даваць цікавую ім інфармацыю (ці ёсьць бандыцкія групоўкі, ці займаецца хто зь іх нашым апекаваньнем), то мае пытаньні будуць вырашацца зусім інакш. А калі ня будзем даваць інфармацыі, то праверкі і канфіскацыі тавару будуць чыніцца па ўсім горадзе.

Гэта быў адкрыты шантаж, і я гэтае справы проста так пакінуць не магла. У суботу мы правялі сход, на якім вырашылі выйсьці на плошчу. Выклікалі супрацоўнікаў пракуратуры, намесьніка старшыні райвыканкаму і агучылі ўсе свае праблемы, зьвязаныя з канфіскацыяй тавару”.

Ірына Савацеева кажа, што падобныя праблемы ўзьніклі ня толькі ў яе, і мясцовыя ўлады з разуменьнем паставіліся да прадпрымальніцкага пратэсту. Паводле спадарыні Савацеевай, сьветлагорская пракуратура лічыць, што тавар у яе быў арыштаваны незаконна.

Спыняць свой пратэст прадпрымальнікі не зьбіраюцца. Гаворыць Анатоль Зьмітровіч:

“У пятніцу вырашылі правесьці сход прадпрымальнікаў гораду з уладамі. Дзеля таго, каб улады наладзілі праверку і даклалі, ці маюць права гэтыя “ўбопаўцы” ўжываць такія захады. А то – што атрымліваецца? Мала таго, што мы плацім падатак і за наш кошт гэтае ўпраўленьне існуе, дык яны яшчэ прымушаюць нас рабіць іх работу! Прынялі рашэньне зьвярнуцца да прадпрымальнікаў краіны і правесьці ў верасьні страйк зь нявыплатай падаткаў. Таму што такая сытуацыя цяпер фактычна ва ўсіх гарадах”.

Радыё Свабода
 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Аўгуст 2007    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра