Допыт у КДБ у Светлагорску
Жыхар Светлагорска Тэльман Маслюкоў 25 верасня быў дапытаны ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе “Маладога Фронта”. Супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі цікавіла інфармацыя аб дзейнасці студэнта Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Арсеня Ягорчанкі.

Дазнавацель Светлагорскага міжраённага аддзялення КДБ Аляксей Шагінаў пытаўся ў Т. Маслюкова, ці належыць Арсень Ягорчанка да незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. На гэта Т. Маслюкоў, які навучаецца ў магістратуры ЕГУ, адказаў, што з няпоўнагадовым студэнтам ЕГУ А. Ягорчанкам ён знаёмы, аднак нічога не ведае пра ягоны ўдзел у “Маладым Фронце”.

Нагадаем, 16 верасня светлагорская міліцыя правяла агляд кватэры 17-гадовага А. Ягорчанкі. Падчас ператрусу супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў юнака партатыўны камп’ютэр, сістэмны блок, сканер і нацыянальную сімволіку. У час агляду міліцыяй кватэры няпоўнагадовага Арсеня ягоныя бацькі адсутнічалі.

Перад размовай з чэкістамі, зазначыў Т. Маслюкоў, яму паведамілі, што Арсень Ягорчанка з’ехаў з Беларусі і не з’явіўся даваць паказанні. Паводле дапытанага, ягоны выклік у КДБ звязаны з тым, што пасля ператрусу Арсень патэлефанаваў яму, а ў КДБ гэта ведаюць.

Свой выклік Т. Маслюкоў каментуе наступным чынам: “Па-першае, я не маю ніякага дачынення да “Маладога Фронта”, а па-другое, у нашай краіне адмыслова адмаўляюць у рэгістрацыі мноству арганізацый, каб пасля пераследваць па палітычных матывах”.

Мікола БЯНЬКО (Радыё «Рацыя»)

Распачаты крымінальныя справы супраць актывістаў Маладога Фронту ў Сьветлагорску й Жлобіне
Чарговая крымінальная справа была распачатая сёньня супраць актывістаў незарэгістраванага Маладога Фронту у Гомельскай вобласьці.

Маладафронтавец са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка і ягоны аднадумец са Жлобіну Кірылы Атаманчыка падазраюцца ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Сёньня па месцы жыхарства хлапцоў мясцовыя упраўленьні Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі правялі ператрусы.

Распавядае Кірыл Атаманчык: “Камітэтчыкі прад’явілі мне пастанову аб вобшук і сканфіскавалі ў мяне некалькі сьцягоў, прыватныя фотаздымкі й сыстэмны блок кампутара”.

Нагадаем, што гэта ўжо адзінаццаты выпадак выкарыстаньня 193-га артыкулу КК супраць маладафронтаўцаў. Да гэтага па такіх жа самых абвінавачаньнях былі асуджаныя Зьміцер Дашкевіч, які атрымаў 1,5 годы турэмнага зьняволеньня, а таксама Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі, Алег Корбан, Іван Шыла, Наста Азарка і Яраслаў Грышчэня, усе з каторых атрымалі штрафы ад 30 да 40 базавых велічыняў.

На сьветлагорскай ЦЭЦ заробкі скарацілісь у два разы
На сьветлагорскай ЦЭЦ заробкі скарацілісь у два разы
На сёньняшні дзень наступствы павелічэньня коштаў на энерганосьбіты (у першую чаргу на газ), значна пагоршылі становішча людзей якія працуюць у энергетычнай і нафтапераапрацоўчай галінах.
Возьмем да прыкладу сьветлагорскую Цепла Электра Цэнртраль. У тым годзе некаторыя працоўныя атрымлівалі па 1,2 млн. бел. руб., але сёньня іхні заробак складае каля 500 тыс. бел. руб. Натуральна што гэта не магло не абурыць людзей.
Распавядае супрацоўнік ЦЭЦ - "Я проста ў шоку ад такога нечаканага павароту падзей! Калі заробак быў вышэй за мільён, мы ўзялі шмат крэдытаў - на аўто, на тэхніку. Штомесяц я павінен плаціць парадка 400 тыс. Тады гэта не было для мяне складана, але зараз мне застаецца мізэр!". Канешне усё яны разумеюць хто павінен у такім "нечаканым павароце падзей". "Пад час перапынку", - далей распавядае працоўны, - "мы зьбіраемся на адпачынак у спецыяльным пакоі, там усталяваны вялікі тэлевізар. Калі пачынаецца выступ прэзыдэнта пачынаюцца злосныя воклічы ў ягоную адрэсу!". Так, відовішча напэўна дзіўнае, але гэта факт. Уся падтрымка Лукашэнкі трымаецца на грошах. Ёсьць грошы - ёсьць галасы "за", і на адварот адпаведна. Адназначна - пратэстныя настроі растуць. Што будзе рабіць з гэтым рэжым - невядома. Ніякая прапаганда ня зможа пераўпэўніць звычайнага мужыка, які сумленна адпацаваў свае грошы, у тым, што ён павінен быць "быдлам", зь якога можна зьдеквацца й зьневажаць. "Так, кіраўнікі станцыі нам так і кажуць - вы быдла! А што мы можам адказаць, адразу ж звольняць?...".
Трэба дадаць, што ў саміх кіраўнікоў электрастанцыі заробкі засталіся на тым жа ўзроўні (ад 2,9 млн. бел. руб.).

6 ВЕРАСЬНЯ 1997 ГОДУ АДБЫЎСЯ ЎСТАНОЎЧЫ СОЙМ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Сёньня Маладому Фронту спаўняецца 10 год. 10 год самаахвярнага змаганьня беларускае моладзі супраць крывавага рэжыму Лукашэнкі. 10 год працы на карысьць нацыянальнага Адраджэньня Беларусі.

За гэтыя гады актывісты Маладога Фронту прайшлі праз тысячы арыштаў, затрыманьняў, дзесяткі ўзбуджаных палітычных крымінальных справаў.

Улады на працягу ўсіх 10-ці год рабілі ўсё магчымае, каб спыніць моладзевы супраціў і зьнішчыць Малады Фронт, бо разумелі, як і зараз разумеюць, што беларуская моладзь заўсёды была й будзе ў авангардзе змаганьня супраць дыктатуры. Але кожная спроба рэжыму спыніць МФ і запужаць маладых беларускіх патрыётаў адгукалася тым, што моладзь зь яшчэ большаю самааданасьцю й бескампраміснасьцю змагалася супраць хунты, якая з 94-га году кіруе нашаю краінаю.

Чарговыя рэпрэсіі зь цягам часу толькі будавалі падмурак змаганьня, умацоўваючы крок за крокам Малады Фронт і яго актывістаў. Чым большым быў ціск на маладафронтаўцаў, тым вышэй уздымаўся па-над Беларусьсю нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг з чорным шасьціканцовым крыжом нашых продкаў.

Сваімі дзеяньнямі ўлады самі выносілі сабе прысуд... Тады, 10-ць год таму Ўстаноўчы Сойм Маладога Фронту адбыўся бяз двух яго арганізатараў, сяброў моладзевага нацыянальнага руху Аляксея Шыдлоўскага й Вадзіма Лабковіча. Зусім нядаўна на ўстаноўчым сходзе Менскага Маладога Фронту не змаглі прысутнічаць: лідэр нашага руху Зьміцер Дашкевіч, якога бязбожная ўлада пакарала на паўтары гады зьняволеньня за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, адзін зь лідэраў МФу Артур Фінькевіч, які быў пакараны на 2 гады папраўчых працаў за графіці палітычныга зьместу й Павал Севярынец, асуджаны на 3 гады так званае “хімі” за масавыі акцыі пратэсту пасьля незаконнага рэферэндуму 2004 г.

Рэжым баіцца беларускае моладзі! Гэта ён даказаў як у 97-ым, гэтак як і зараз. За гэтыя 10-ць год МФ стаў ня проста моладзевай нацыянальнагай арганізацыяй, якая дзейнічае ў большасьці гарадох Беларусі, ён стаў сымбалем бескампраміснае барацьбы за сьвятыя каштоўнасьці беларускае нацыі.

Сёньня, калі злачынны рэжым робіць чарговую спробу зьнішчыць моладзевы руху, лёзунг "Малады Фронт не спыніць!" пачынае гучаць яшчэ гучней. Бо маладафронтаўцаў сапраўды не спыніць аніякімі затрыманьнямі, арыштамі, турэмнымі тэрмінамі й велізарнымі штрафамі, бо кожны, хто зьяўляецца актывістам Маладога Фронту цьвёрды й рашуча, самаахвярна й упэўнена ідзе па гэтым далёка ня лёгкім, жыцьцёвым шляху дзеля нацыянальнага Адраджэньня роднага Краю, з двума сьвятымі вечнымі словамі: Бог і Бацькаўшчына!

 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Верасень 2007    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра