| Галоўнае меню |
|
| Горад |
|
| Малады Фронт |
|
|
|
 |
6 ВЕРАСЬНЯ 1997 ГОДУ АДБЫЎСЯ ЎСТАНОЎЧЫ СОЙМ МАЛАДОГА ФРОНТУ |
--- |
 |
 |
Сёньня Маладому Фронту спаўняецца 10 год. 10 год самаахвярнага змаганьня беларускае моладзі супраць крывавага рэжыму Лукашэнкі. 10 год працы на карысьць нацыянальнага Адраджэньня Беларусі.
За гэтыя гады актывісты Маладога Фронту прайшлі праз тысячы арыштаў, затрыманьняў, дзесяткі ўзбуджаных палітычных крымінальных справаў.
Улады на працягу ўсіх 10-ці год рабілі ўсё магчымае, каб спыніць моладзевы супраціў і зьнішчыць Малады Фронт, бо разумелі, як і зараз разумеюць, што беларуская моладзь заўсёды была й будзе ў авангардзе змаганьня супраць дыктатуры. Але кожная спроба рэжыму спыніць МФ і запужаць маладых беларускіх патрыётаў адгукалася тым, што моладзь зь яшчэ большаю самааданасьцю й бескампраміснасьцю змагалася супраць хунты, якая з 94-га году кіруе нашаю краінаю.
Чарговыя рэпрэсіі зь цягам часу толькі будавалі падмурак змаганьня, умацоўваючы крок за крокам Малады Фронт і яго актывістаў. Чым большым быў ціск на маладафронтаўцаў, тым вышэй уздымаўся па-над Беларусьсю нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг з чорным шасьціканцовым крыжом нашых продкаў.
Сваімі дзеяньнямі ўлады самі выносілі сабе прысуд... Тады, 10-ць год таму Ўстаноўчы Сойм Маладога Фронту адбыўся бяз двух яго арганізатараў, сяброў моладзевага нацыянальнага руху Аляксея Шыдлоўскага й Вадзіма Лабковіча. Зусім нядаўна на ўстаноўчым сходзе Менскага Маладога Фронту не змаглі прысутнічаць: лідэр нашага руху Зьміцер Дашкевіч, якога бязбожная ўлада пакарала на паўтары гады зьняволеньня за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, адзін зь лідэраў МФу Артур Фінькевіч, які быў пакараны на 2 гады папраўчых працаў за графіці палітычныга зьместу й Павал Севярынец, асуджаны на 3 гады так званае “хімі” за масавыі акцыі пратэсту пасьля незаконнага рэферэндуму 2004 г.
Рэжым баіцца беларускае моладзі! Гэта ён даказаў як у 97-ым, гэтак як і зараз. За гэтыя 10-ць год МФ стаў ня проста моладзевай нацыянальнагай арганізацыяй, якая дзейнічае ў большасьці гарадох Беларусі, ён стаў сымбалем бескампраміснае барацьбы за сьвятыя каштоўнасьці беларускае нацыі.
Сёньня, калі злачынны рэжым робіць чарговую спробу зьнішчыць моладзевы руху, лёзунг "Малады Фронт не спыніць!" пачынае гучаць яшчэ гучней. Бо маладафронтаўцаў сапраўды не спыніць аніякімі затрыманьнямі, арыштамі, турэмнымі тэрмінамі й велізарнымі штрафамі, бо кожны, хто зьяўляецца актывістам Маладога Фронту цьвёрды й рашуча, самаахвярна й упэўнена ідзе па гэтым далёка ня лёгкім, жыцьцёвым шляху дзеля нацыянальнага Адраджэньня роднага Краю, з двума сьвятымі вечнымі словамі: Бог і Бацькаўшчына!
|
 |
 |
|
 |
 |
|
|
 |
 |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
|
 |
|
|
|