Малады Фронт - Сьветлагорск > --- > На сьветлагорскай ЦЭЦ заробкі скарацілісь у два разы
На сьветлагорскай ЦЭЦ заробкі скарацілісь у два разы15 верасня 2007. Разместил: admin2. Чат |
![]() На сёньняшні дзень наступствы павелічэньня коштаў на энерганосьбіты (у першую чаргу на газ), значна пагоршылі становішча людзей якія працуюць у энергетычнай і нафтапераапрацоўчай галінах. Возьмем да прыкладу сьветлагорскую Цепла Электра Цэнртраль. У тым годзе некаторыя працоўныя атрымлівалі па 1,2 млн. бел. руб., але сёньня іхні заробак складае каля 500 тыс. бел. руб. Натуральна што гэта не магло не абурыць людзей. Распавядае супрацоўнік ЦЭЦ - "Я проста ў шоку ад такога нечаканага павароту падзей! Калі заробак быў вышэй за мільён, мы ўзялі шмат крэдытаў - на аўто, на тэхніку. Штомесяц я павінен плаціць парадка 400 тыс. Тады гэта не было для мяне складана, але зараз мне застаецца мізэр!". Канешне усё яны разумеюць хто павінен у такім "нечаканым павароце падзей". "Пад час перапынку", - далей распавядае працоўны, - "мы зьбіраемся на адпачынак у спецыяльным пакоі, там усталяваны вялікі тэлевізар. Калі пачынаецца выступ прэзыдэнта пачынаюцца злосныя воклічы ў ягоную адрэсу!". Так, відовішча напэўна дзіўнае, але гэта факт. Уся падтрымка Лукашэнкі трымаецца на грошах. Ёсьць грошы - ёсьць галасы "за", і на адварот адпаведна. Адназначна - пратэстныя настроі растуць. Што будзе рабіць з гэтым рэжым - невядома. Ніякая прапаганда ня зможа пераўпэўніць звычайнага мужыка, які сумленна адпацаваў свае грошы, у тым, што ён павінен быць "быдлам", зь якога можна зьдеквацца й зьневажаць. "Так, кіраўнікі станцыі нам так і кажуць - вы быдла! А што мы можам адказаць, адразу ж звольняць?...". Трэба дадаць, што ў саміх кіраўнікоў электрастанцыі заробкі засталіся на тым жа ўзроўні (ад 2,9 млн. бел. руб.). |