Ператрус у Масьлюкова: шукалі ўгнаеньні ---
У Светлагорску ўвечары 5 кастрычніка міліцыя правяла вобыск у кватэры Тэльмана Масьлюкова, мясцовага актывіста дэмакратычнага руху. Міліцыянты шукалі ў кніжных шафах каністры з мінеральнымі ўгнаеннямі.

Яшчэ ў красавіку ў саўгасе “Баравікі” Светлагорскага раёну была нібыта спроба крадзяжу мінеральных угнаенняў, і па гэтай справе праходзіў адзін з членаў сям’і Т. Маслюкова. Па выніках расследвання, якое міліцыя правяла тады, нічога скрадзена не было, і справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства. Аднак цяпер следства раптам аднавілі ізноў. Калі верыць пастанове з санкцыяй светлагорскага пракурора, міліцыянты праз 5 месяцаў мусілі шукаць у кватэры “прадметы, якія маюць дачыненне да справы”.

Участковы інспектар, старшы лейтэнат міліцыі Дзяніс Іванавіч Каткавец і следчы, лейтэнант міліцыі Дзмітрый Уладзіміравіч Казак пачалі ператрус з кніжных шафаў. Там міліцыянты знайшлі падшыўку мясцовай незалежнай газеты “Рэгіянальныя навіны”. Пра гэта яны пачалі кансультавацца з кімсці па мабілковым тэлефоне, аднак высветлілася, што ў падшыўцы толькі па 1 экземпляру кожнага выпуску. Нічога іншага, што б магло мець “дачыненне да справы”, выяўлена не было, і падчас вобыску нічога не вынята. У 2005 г., напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, міліцыя праводзіла ў Т. Маслюкова агляд кватэры з мэтаю “пошуку наркотыкаў і зброі”. Цяперашні вобыск Т. Маслюкоў мае намер абскардзіць.

Нагадаем, што 16 верасня праваахоўныя органы ў Светлагорску правялі агляд кватэры Арсенія Ягорчанкі, 17-гадовага студэнта Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні. Агляд праводзіўся па крымінальнай справе незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. 25 верасня Т. Маслюкоў, які навучаецца ў магістратуры гэтага універсітэта, быў дапытаны ў мясцовым аддзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі па той жа справе. 30 верасня міліцыя ў Светлагорску правяла ператрусы кватэраў у Святланы Міхальчанкі і Сяргея Дайнекі, якія выступалі за захаванне сацыяльных ільготаў для інвалідаў, пенсіянераў і моладзі.

nn.by

 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Кастрычнік 2007    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра