| Галоўнае меню |
|
| Горад |
|
| Малады Фронт |
|
|
|
| ПРЫСУД ВЫНЕСЕНЫ |
 |
 |
|
Судзьдзя Руслан Аніскевіч прызнаў сябраў Маладога Фронту вінаватымі ў парушэньні арт. 193 Крымінальнага кодэксу "Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".
Зьміцер Хведарук атрымаў 40 базавых велічынь штрафу (1 млн 240 тыс.), Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі - па 30 б.в. кожны (930 тыс.), Насьце Палажанцы вынесена перасьцярога (предостережение). Сыстэмныя блёкі і вінчэстары канфіскаваныя ў даход дзяржавы. |
| Сьветлагорскія маладафронтаўцы змагаюцца з д’яблам. |
 |
 |
|
 На плоце галоўнага сьветлагорскага пагоста ўжя які месяц бачацца сатанінскія знакі й надпісы. Нас проста абурае гэты факт. Спадзяваліся, што рана ці позна камунальныя службы зафарбуюць гэтае дзікунства. Час ішоў, а выніку не было. І напэўна б так і засталося, пакуль не аблезла само па сабе. Але нам чакаць не было чаго – набылі фарбы, сабраліся ды й самі зьнішчылі “творчасьць”. Трэба зазначыць, што ўлады вельмі хутка рэагуюць на рознага кшталту палітычныя ці сацыяльныя надпісы, але калі справа тычыцца чагось іньшага (лаянкавыя словы, порнамалюнкі, свастыкі й г.д.) то тут яны чамусь зачыяюць вочы. Іх гэта не клапоціць. Не дарэмна ж кажуць - ёсьць улада ад Бога, а ёсьць ад д’ябла… |
| Дабрачынная акцыя Маладога Фронту |
 |
 |
|
 Днямі сярбы Сьветлагорскага Маладога Фронту зладзілі акцыю падтрымкі мясцовай дзіцячай бібліятэкі. Хлопцы прыбралі тэрыторыю, якая прылягае да пабудовы, пафарбавалі плот. Праца рабілася за два дні. Ні ў якім разе нельга зьвязваць гэта з псэўдадзейнасьцю БРСМ, бо ў адрозняньні ад іх, маладафронтаўцы працуюць шчыра, з намерам насамрэч зрабіць добрую справу, без карысьці. У самой бібліятэцы шмат беларускіх кніг: праграмныя творы, якія вывучаюцца школьнікамі, уся клясыка нашае літаратуры; беларуская дзіцяча-юнацкая перыёдыка: моладзевыя газэты, часопісы. Бібліятэка засяроджвае ўвагу й на творчасьць маленькіх майстроў - яно займае пачэснае месца, кожны жадаючы можа закаштаваць прыгожыя цацкі зробленыя імі. Таксама ў бібліятэцы ладзяцца беларускамоўныя імпрэзы накшталт дзіцячых канцэртаў, конкурсаў. Маладафронтавец: "Я карыстаўся гэтымі кнігамі ўсё школьнае жыцьцё. Менавіта тут у першы раз дакрануўся да нашай беларускай літаратуры. І лічу што дапамога, канешне па меры нашых магчымасьцяў, справа карысная". Бібліятэкары шчыра нас аддзячылі, а мы паабяцалі. што гэта не апошняя акцыя такога кшталту. |
| Суд у Сьветлагорску пачаў справу аб газэтных артыкулах |
 |
 |
|
У Сьветлагорску судздзя Ірына Алісейка 13 красавіка пачала разгляд справы ў адносінах да Кірыла Ксянзова, аўтара публікацыяў на грамадзка-палітычную тэматыку. Разам з К. Ксянзовым на суд прыбыла група чытачоў яго артыкулаў, сярод якіх быў прадстаўнік грамадзкай праваабарончай арганізацыі “Беларускі Гэльсінкскі камітэт”. Прадстаўнікі міліцыі і пракуратуры на суд не зьявіліся.
22-гадовы К. Ксянзоў апублікаваў у грамадзкім выданьні “Рэгіянальныя навіны” артыкул “Яны ведаюць свае ролі”, у якім выказаў уласнае меркаваньне адносна выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У другім артыкуле К. Ксянзова – “Кошт абыякавасьці” – распавядалася пра тое, што агароды, якія знаходзяцца ў санітарна-ахоўнай зоне мясцовых заводаў, не адпавядаюць экалягічным нормам, і што ўжываньне ў ежу прадукцыі зь іх небясьпечнае для людзей.
У сакавіку 6 міліцыянтаў пад кіраўніцтвам намесьніка начальніка раённага аддзела ўнутраных справаў маёра Пятра Зыкуна правялі дагляд кватэры, дзе жыве Вадзім Богдан, адзін з сябраў Кірыла. Міліцыя выняла 150 асобнікаў газэты з артыкуламі К. Ксянзова. Старшы памочнік пракурора Сьветлагорскага раёна Тацяна Хрысьцюк абвінаваціла К. Ксянзова паводле артыкулу 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях – “Парушэньне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” . За “злоўжываньне свабодай масавай інфармацыі” гэты артыкул прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.
На судзе К. Ксянзоў зьвярнуў увагу на тое, што паводле заканадаўства адміністрацыйнае спагнаньне можа быць накладзенае не пазьней 2-х месяцаў з дня правапарушэньня, а артыкулы былі надрукаваныя 16 студзеня. Таксама на просьбу К. Ксянзова да справы ў якасьці сьведкі быў далучаны В. Богдан, які прысутнічаў на судзе. Пасьля гэтага судзьдзя прыняла рашэньне накіраваць справу на дадатковую праверку.
Тэльман Масьлюкоў
|
| Суд над грамадзкім актывістам Кірылам Ксяндзовым |
 |
 |
|
У пятніцу, 13 красавіка ў 15.00, адбудзеца суд над Кірылам Ксяндзовым па абвінавачваньні ў парушэньні "заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Кірылу пагражае штраф ад 30 да 50 базавых велічыняў. Усе набыякавыя запрашаюцца на судовае паседжаньне. |
| Сьвята! |
 |
 |
|
Шаноўныя сябры! Моладзевы нацыянальна-хрысьціянскі рух Малады Фронт шчыра віншуе ўсіх беларусаў са сьветлым сьвятам Уваскрасеньня Хрыстова!
Мы верым у тое, што хрысьціянскія маральныя каштоўнасьці й далей будуць аб'ядноўваць увесь хрысьціянскі беларускі народ у барацьбе супраць цемры й бязбожных сілаў на нашае зямлі. Няхай уваскарсеньне Хрыстова натхняе кожнага з Вас на цяжкую, але сьвятую працу дзеля Адраджэньня нашае Бацькаўшчыны.
Мы зычым у гэтыя сьвяточныя вясновыя дні шчасьця Вам і Вашым родным! Няхай Боскае дабраславеньне будзе суправаджаць Вас у вашым жыцьці й дзейнасьці на карысьць Беларусі й беларускае нацыі! |
| Вялікдзень |
 |
 |
|
Што ж тады для нас азначае Вялікдзень? Сьвяты Ян Дамаскін пачынае свой Велікодны гімн наступнымі словамі: «Уваскрасеньня дзень! Прасьветлімся, людзі: Пасха Гасподняя, Пасха! Бо вось ад сьмерці да жыцьця і ад зямлі на неба Хрыстос Бог узьняў нас, якія пяем песьню перамогі». |
| Затрыманьне актывістаў "Маладога Фронту" |
 |
 |
|
16.30 Байцы спэцназу міліцыі затрымалі ў Менску каля 30 сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Гэта адбылося ў той час, калі праходзіла паседжаньне цэнтральнай рады арганізацыі ў кватэры на вуліцы Цнянскай. Сярод затрыманых – шмат непаўнагадовых.
19.30 Затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” усё яшчэ застаюцца ў пастарунку Савецкага РУУС. Ім удалося паведаміць Свабодзе, што сьледчыя патрабуюць ад актывістаў Зьмітра Хведарука і Яўгена Скрабутана прызнацца ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч ужо быў пакараны пазбаўленьнем волі паводле гэтага абвінавачаньня.
20.00 –22.00 Затрыманых выводзяць з аддзяленьня міліцыі ў аўтазакі. Актывістаў Зьмітра Хведарука і Яўгена Скрабутана асобна выводзяць супрацоўнікі КДБ. Як сьведчыць карэспандэнтка “Свабоды”, на галаве ў Зьмітра Хведарука быў мяшок.
Міліцыянты пераносяць у аўтазакі тры ўпакоўкі са сьвечкамі, якія маладафронтаўцы падрыхтавалі да акцыі, прысьвечанай Дню Сьвятога Валянціна, якая сёлета павінна прайсьці пад лёзунгам “Любові! Свабоды! Пераменаў!”
Непаўнагадовых Юлію Касьцюк, Алену Макарэвіч і Івана Шылу адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Юліі Касьцюк міліцыянты паведамілі, што дашлюць адпаведны ліст адміністрацыі навучальнай установы, дзе яна вучыцца.
Адной дзяўчыне ў аўтазаку стала дрэнна, і ёй выклікалі “Хуткую дапамогу”.
А 22 гадзіне байцы спэцназу ў масках ўварваліся ў кватэру актывіста "Маладога фронту" Алега Корбана. Хлопца затрымалі і адвезьлі ў невядомым кірунку.
23.10 Усіх затрыманых актывістаў “Маладога фронту”, якія знаходзіліся ў міліцэйскім аўтазаку, адпусьцілі, у тым ліку і Яўгена Скрабутана, якога раней дапытвалі супрацоўнікі КДБ.
Цяпер на кватэрах кіраўнікоў рэгіянальных філій “Маладога фронту” ідуць ператрусы. Гэтаксама ператрус адбываецца ў кватэры Насты Палажанкі.
Невядомы лёс Алега Корбана і Зьмітра Хведарука. Іх паплечнікі будуць чакаць хлопцаў з раніцы 5 лютага ля будынку суду Савецкага раёну Менску. Калі іх не даставяць у суд, то моладзевыя актывісты мяркуюць, што супраць іх распачатая крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, і іх трымаюць у сьледчым ізалятары.
Актывістаў “Маладога фронту” міліцыянты трымалі каля 7 гадзінаў. Пры гэтым бацькам непаўнагадовых актывістаў гаварылі, што іх дзяцей ніхто не затрымліваў, і яны могуць пакінуць пастарунак.
Радыё Свабода |
|
|
|