Карыстач: admin2
Поўнае імя: Арсень
Дата рэгістрацыі: 16 студзеня 2007
Апошняе наведванне: 9 кастрычніка 2007
Група:    Администраторы

Рэйтынг:
  • 51


Месца жыхарства: Сьветлагорск
Нумар ICQ: 213-000-170
Трохі аб сабе:


Колькасць публікацый:    26
Колькасць каментароў: 0 [ Апошнія каментары ]

E-Mail адрас: [напісаць ліст] [персанальнае паведамленне]
Ператрус у Масьлюкова: шукалі ўгнаеньні
У Светлагорску ўвечары 5 кастрычніка міліцыя правяла вобыск у кватэры Тэльмана Масьлюкова, мясцовага актывіста дэмакратычнага руху. Міліцыянты шукалі ў кніжных шафах каністры з мінеральнымі ўгнаеннямі.

Яшчэ ў красавіку ў саўгасе “Баравікі” Светлагорскага раёну была нібыта спроба крадзяжу мінеральных угнаенняў, і па гэтай справе праходзіў адзін з членаў сям’і Т. Маслюкова. Па выніках расследвання, якое міліцыя правяла тады, нічога скрадзена не было, і справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства. Аднак цяпер следства раптам аднавілі ізноў. Калі верыць пастанове з санкцыяй светлагорскага пракурора, міліцыянты праз 5 месяцаў мусілі шукаць у кватэры “прадметы, якія маюць дачыненне да справы”.

Участковы інспектар, старшы лейтэнат міліцыі Дзяніс Іванавіч Каткавец і следчы, лейтэнант міліцыі Дзмітрый Уладзіміравіч Казак пачалі ператрус з кніжных шафаў. Там міліцыянты знайшлі падшыўку мясцовай незалежнай газеты “Рэгіянальныя навіны”. Пра гэта яны пачалі кансультавацца з кімсці па мабілковым тэлефоне, аднак высветлілася, што ў падшыўцы толькі па 1 экземпляру кожнага выпуску. Нічога іншага, што б магло мець “дачыненне да справы”, выяўлена не было, і падчас вобыску нічога не вынята. У 2005 г., напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, міліцыя праводзіла ў Т. Маслюкова агляд кватэры з мэтаю “пошуку наркотыкаў і зброі”. Цяперашні вобыск Т. Маслюкоў мае намер абскардзіць.

Нагадаем, што 16 верасня праваахоўныя органы ў Светлагорску правялі агляд кватэры Арсенія Ягорчанкі, 17-гадовага студэнта Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні. Агляд праводзіўся па крымінальнай справе незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. 25 верасня Т. Маслюкоў, які навучаецца ў магістратуры гэтага універсітэта, быў дапытаны ў мясцовым аддзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі па той жа справе. 30 верасня міліцыя ў Светлагорску правяла ператрусы кватэраў у Святланы Міхальчанкі і Сяргея Дайнекі, якія выступалі за захаванне сацыяльных ільготаў для інвалідаў, пенсіянераў і моладзі.

nn.by

Допыт у КДБ у Светлагорску
Жыхар Светлагорска Тэльман Маслюкоў 25 верасня быў дапытаны ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе “Маладога Фронта”. Супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі цікавіла інфармацыя аб дзейнасці студэнта Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Арсеня Ягорчанкі.

Дазнавацель Светлагорскага міжраённага аддзялення КДБ Аляксей Шагінаў пытаўся ў Т. Маслюкова, ці належыць Арсень Ягорчанка да незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. На гэта Т. Маслюкоў, які навучаецца ў магістратуры ЕГУ, адказаў, што з няпоўнагадовым студэнтам ЕГУ А. Ягорчанкам ён знаёмы, аднак нічога не ведае пра ягоны ўдзел у “Маладым Фронце”.

Нагадаем, 16 верасня светлагорская міліцыя правяла агляд кватэры 17-гадовага А. Ягорчанкі. Падчас ператрусу супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў юнака партатыўны камп’ютэр, сістэмны блок, сканер і нацыянальную сімволіку. У час агляду міліцыяй кватэры няпоўнагадовага Арсеня ягоныя бацькі адсутнічалі.

Перад размовай з чэкістамі, зазначыў Т. Маслюкоў, яму паведамілі, што Арсень Ягорчанка з’ехаў з Беларусі і не з’явіўся даваць паказанні. Паводле дапытанага, ягоны выклік у КДБ звязаны з тым, што пасля ператрусу Арсень патэлефанаваў яму, а ў КДБ гэта ведаюць.

Свой выклік Т. Маслюкоў каментуе наступным чынам: “Па-першае, я не маю ніякага дачынення да “Маладога Фронта”, а па-другое, у нашай краіне адмыслова адмаўляюць у рэгістрацыі мноству арганізацый, каб пасля пераследваць па палітычных матывах”.

Мікола БЯНЬКО (Радыё «Рацыя»)

Распачаты крымінальныя справы супраць актывістаў Маладога Фронту ў Сьветлагорску й Жлобіне
Чарговая крымінальная справа была распачатая сёньня супраць актывістаў незарэгістраванага Маладога Фронту у Гомельскай вобласьці.

Маладафронтавец са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка і ягоны аднадумец са Жлобіну Кірылы Атаманчыка падазраюцца ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Сёньня па месцы жыхарства хлапцоў мясцовыя упраўленьні Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі правялі ператрусы.

Распавядае Кірыл Атаманчык: “Камітэтчыкі прад’явілі мне пастанову аб вобшук і сканфіскавалі ў мяне некалькі сьцягоў, прыватныя фотаздымкі й сыстэмны блок кампутара”.

Нагадаем, што гэта ўжо адзінаццаты выпадак выкарыстаньня 193-га артыкулу КК супраць маладафронтаўцаў. Да гэтага па такіх жа самых абвінавачаньнях былі асуджаныя Зьміцер Дашкевіч, які атрымаў 1,5 годы турэмнага зьняволеньня, а таксама Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі, Алег Корбан, Іван Шыла, Наста Азарка і Яраслаў Грышчэня, усе з каторых атрымалі штрафы ад 30 да 40 базавых велічыняў.

На сьветлагорскай ЦЭЦ заробкі скарацілісь у два разы
На сьветлагорскай ЦЭЦ заробкі скарацілісь у два разы
На сёньняшні дзень наступствы павелічэньня коштаў на энерганосьбіты (у першую чаргу на газ), значна пагоршылі становішча людзей якія працуюць у энергетычнай і нафтапераапрацоўчай галінах.
Возьмем да прыкладу сьветлагорскую Цепла Электра Цэнртраль. У тым годзе некаторыя працоўныя атрымлівалі па 1,2 млн. бел. руб., але сёньня іхні заробак складае каля 500 тыс. бел. руб. Натуральна што гэта не магло не абурыць людзей.
Распавядае супрацоўнік ЦЭЦ - "Я проста ў шоку ад такога нечаканага павароту падзей! Калі заробак быў вышэй за мільён, мы ўзялі шмат крэдытаў - на аўто, на тэхніку. Штомесяц я павінен плаціць парадка 400 тыс. Тады гэта не было для мяне складана, але зараз мне застаецца мізэр!". Канешне усё яны разумеюць хто павінен у такім "нечаканым павароце падзей". "Пад час перапынку", - далей распавядае працоўны, - "мы зьбіраемся на адпачынак у спецыяльным пакоі, там усталяваны вялікі тэлевізар. Калі пачынаецца выступ прэзыдэнта пачынаюцца злосныя воклічы ў ягоную адрэсу!". Так, відовішча напэўна дзіўнае, але гэта факт. Уся падтрымка Лукашэнкі трымаецца на грошах. Ёсьць грошы - ёсьць галасы "за", і на адварот адпаведна. Адназначна - пратэстныя настроі растуць. Што будзе рабіць з гэтым рэжым - невядома. Ніякая прапаганда ня зможа пераўпэўніць звычайнага мужыка, які сумленна адпацаваў свае грошы, у тым, што ён павінен быць "быдлам", зь якога можна зьдеквацца й зьневажаць. "Так, кіраўнікі станцыі нам так і кажуць - вы быдла! А што мы можам адказаць, адразу ж звольняць?...".
Трэба дадаць, што ў саміх кіраўнікоў электрастанцыі заробкі засталіся на тым жа ўзроўні (ад 2,9 млн. бел. руб.).

6 ВЕРАСЬНЯ 1997 ГОДУ АДБЫЎСЯ ЎСТАНОЎЧЫ СОЙМ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Сёньня Маладому Фронту спаўняецца 10 год. 10 год самаахвярнага змаганьня беларускае моладзі супраць крывавага рэжыму Лукашэнкі. 10 год працы на карысьць нацыянальнага Адраджэньня Беларусі.

За гэтыя гады актывісты Маладога Фронту прайшлі праз тысячы арыштаў, затрыманьняў, дзесяткі ўзбуджаных палітычных крымінальных справаў.

Улады на працягу ўсіх 10-ці год рабілі ўсё магчымае, каб спыніць моладзевы супраціў і зьнішчыць Малады Фронт, бо разумелі, як і зараз разумеюць, што беларуская моладзь заўсёды была й будзе ў авангардзе змаганьня супраць дыктатуры. Але кожная спроба рэжыму спыніць МФ і запужаць маладых беларускіх патрыётаў адгукалася тым, што моладзь зь яшчэ большаю самааданасьцю й бескампраміснасьцю змагалася супраць хунты, якая з 94-га году кіруе нашаю краінаю.

Чарговыя рэпрэсіі зь цягам часу толькі будавалі падмурак змаганьня, умацоўваючы крок за крокам Малады Фронт і яго актывістаў. Чым большым быў ціск на маладафронтаўцаў, тым вышэй уздымаўся па-над Беларусьсю нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг з чорным шасьціканцовым крыжом нашых продкаў.

Сваімі дзеяньнямі ўлады самі выносілі сабе прысуд... Тады, 10-ць год таму Ўстаноўчы Сойм Маладога Фронту адбыўся бяз двух яго арганізатараў, сяброў моладзевага нацыянальнага руху Аляксея Шыдлоўскага й Вадзіма Лабковіча. Зусім нядаўна на ўстаноўчым сходзе Менскага Маладога Фронту не змаглі прысутнічаць: лідэр нашага руху Зьміцер Дашкевіч, якога бязбожная ўлада пакарала на паўтары гады зьняволеньня за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, адзін зь лідэраў МФу Артур Фінькевіч, які быў пакараны на 2 гады папраўчых працаў за графіці палітычныга зьместу й Павал Севярынец, асуджаны на 3 гады так званае “хімі” за масавыі акцыі пратэсту пасьля незаконнага рэферэндуму 2004 г.

Рэжым баіцца беларускае моладзі! Гэта ён даказаў як у 97-ым, гэтак як і зараз. За гэтыя 10-ць год МФ стаў ня проста моладзевай нацыянальнагай арганізацыяй, якая дзейнічае ў большасьці гарадох Беларусі, ён стаў сымбалем бескампраміснае барацьбы за сьвятыя каштоўнасьці беларускае нацыі.

Сёньня, калі злачынны рэжым робіць чарговую спробу зьнішчыць моладзевы руху, лёзунг "Малады Фронт не спыніць!" пачынае гучаць яшчэ гучней. Бо маладафронтаўцаў сапраўды не спыніць аніякімі затрыманьнямі, арыштамі, турэмнымі тэрмінамі й велізарнымі штрафамі, бо кожны, хто зьяўляецца актывістам Маладога Фронту цьвёрды й рашуча, самаахвярна й упэўнена ідзе па гэтым далёка ня лёгкім, жыцьцёвым шляху дзеля нацыянальнага Адраджэньня роднага Краю, з двума сьвятымі вечнымі словамі: Бог і Бацькаўшчына!

Прадпрымальнікі выйшлі на плошчу
Прыкладна 150 прыватных прадпрымальнікаў выйшлі сёньня на галоўную плошчу Сьветлагорску да будынку райвыканкаму. Яны пратэставалі супраць дзеяньняў міліцыянтаў і мясцовай падатковай службы, якія часта канфіскоўваюць тавар. Прадпрымальнікі пагражаюць распачаць страйк.

Візыт Паўла Севярынца ў Сьветлагорск
Візыт Паўла Севярынца ў Сьветлагорск
12 ліпеня, у межах турнэ па Гомельскай вобласьці, Сьветлагорск наведаў адзін зь лідараў БХД, заснавальнік Маладога Фронту Павал Севярынец. Адбылася сустрэча з мясцовымі актывістамі й моладзьдзю. Было закранута шмат пытаньняў якія датычыліся грамадзкай, палітычнай і культурніцка-адукацыйнай дзейнасьці як ў рэгіёне, так і па ўсёй краіне. Акрамя гэтага Павал Севярынец распавёў пра "Беларускую Хрысьціянскую Дэмакатыю", пазнаёміў прысутных з мэтамі й стратэгіяй партыі. Не засталася без увагі такая вострая праблема як зьмена заканадаўства па пытаньнях рэлігіі. У канцы сустрэчы была прэзэнтавана кніга, напісаная падчас знаходжаньня палітыка ў вёсцы Малое Сітна.
П.Севярынец: "Самае галоўнае ў гэтых сустрэчах - гэта запачаткаваньне таго вялікага маральна моцнага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, які потым будзе рабіць перамены ў Беларусі."

У СЬВЕТЛАГОРСКУ РЫХТУЕЦЦА ПІКЕТ СУПРАЦЬ АДМЕНЫ ІЛЬГОТАЎ
Група грамадзянаў у Сьветлагорску падала ў райвыканкам заяву на правядзеньне пікету. Мэта пікету, паводле заявы, – выказаць пратэст супраць плянуемай адмены сацыяльных гарантыяў для інвалідаў, вэтэранаў вайны і працы, дзяцей, студэнтаў і школьнікаў.

Правесьці пікет мяркуецца 8 ліпеня з 16 да 19 гадзінаў у цэнтры гораду. Месцам для пікету яго арганізатары абралі пляцоўку каля гарадзкога цэнтру культуры. Менавіта тут у выходныя дні бывае шмат людзей. Арганізатары пікету, у асноўным – пэнсіянэры, у сваёй заяве адзначаюць, што бяруць на сябе абавязкі ў забесьпячэньні грамадзкага парадку і бясьпекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства.

Сьветлагорскія маладафронтаўцы змагаюцца з д’яблам.
Сьветлагорскія маладафронтаўцы змагаюцца з д’яблам.На плоце галоўнага сьветлагорскага пагоста ўжя які месяц бачацца сатанінскія знакі й надпісы. Нас проста абурае гэты факт. Спадзяваліся, што рана ці позна камунальныя службы зафарбуюць гэтае дзікунства. Час ішоў, а выніку не было. І напэўна б так і засталося, пакуль не аблезла само па сабе. Але нам чакаць не было чаго – набылі фарбы, сабраліся ды й самі зьнішчылі “творчасьць”.
Трэба зазначыць, што ўлады вельмі хутка рэагуюць на рознага кшталту палітычныя ці сацыяльныя надпісы, але калі справа тычыцца чагось іньшага (лаянкавыя словы, порнамалюнкі, свастыкі й г.д.) то тут яны чамусь зачыяюць вочы. Іх гэта не клапоціць.
Не дарэмна ж кажуць - ёсьць улада ад Бога, а ёсьць ад д’ябла…

Настаўнік напісаў міністру ўсё, што думае пра Міністэрства адукацыі
Настаўнік напісаў міністру ўсё, што думае пра Міністэрства адукацыіМікалай Бусел, настаўнік замежнай мовы з вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёна, напісаў адкрыты ліст міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову. У сваім лісьце М. Бусел выказвае пратэст у сувязі з намерамі міністэрства ў чарговы раз зьмяніць школьныя праграмы, патрабуе спыніць вал папераў, якімі завальваюць настаўнікаў, і аблегчыць школьнікам вучэньне. Ніжэй публікуем поўны тэкст ліста.

М. Бусел - настаўнік вышэйшай катэгорыі, мае 33 гады педагагічнага стажу, вадолае 7 замежнымі мовамі. Аўтар шэрагу слоўнікаў і перакладаў кніг з замежных моваў. Сябра грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. “Мікола Клімавіч вельмі кампэтэнтны ў сваёй справе чалавек. Ён эрудыт, шырокаадукаваны. Актыўны грамадзкі дзеяч. Па ідэі, такіх людзей мала, якія маюць актыўную грамадзянскую пазыцыю. Не абыякавы да жыцьця мясцовасьці” – гаворыць пра М. Бусла намесьнік дырэктара школы. Беларускае тэлебачаньне зьняло аб М. Бусле дакумэнтальны фільм “Лінгвіст з Дубровы”.

У лісьце М. Бусел выказвае і сваё бачаньне таго, чым насамрэч павінна займацца міністэрства: узброіць настаўніка сучаснымі сацыялагічнымі i псіхалагічнымі ведамі, дамагчыся належнага фінансаваньня школаў, давесьці сыстэму адукацыі да эўрапейскага ўзроўню.

Back << [1] 2 3 >> Forward
 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Ліпень 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра