Карыстач: admin2
Поўнае імя: Арсень
Дата рэгістрацыі: 16 студзеня 2007
Апошняе наведванне: 9 кастрычніка 2007
Група:    Администраторы

Рэйтынг:
  • 51


Месца жыхарства: Сьветлагорск
Нумар ICQ: 213-000-170
Трохі аб сабе:


Колькасць публікацый:    26
Колькасць каментароў: 0 [ Апошнія каментары ]

E-Mail адрас: [напісаць ліст] [персанальнае паведамленне]
Пракуратура працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова
Пракуратура Светлагорскага раёна працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова, аўтара газетных артыкулаў на палітычную тэматыку. 22-гадовы жыхар Светлагорска абвінавачваецца ў злоўжыванні свабодай слова. Днямі К. Ксянзоў быў паўторна выкліканы да старшага памочніка пракурора Таццяны Хрысцюк.

Раней пракуратура ўжо перадавала гэтую справу ў суд, але 13 красавіка суддзя вернула справу на дапаўняльную праверку. Цяпер у пракуратуры ў адносінах да К. Ксянзова складзены новы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Згодна пратаколу, хлопец распаўсюджваў друкаванае выданне “Рэгіянальныя навіны” з матэрыяламі, якія кампраментуюць кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку.

К. Ксянзоў, які навучаўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, абвінавачваецца па артыкулу 22.9 “Парушэнне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дадзены артыкул прадугледжвае, у прыватнасці, “парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, якое праявілася ў “злоўжыванні свабодай масавай інфармацыі”. За гэта накладаецца штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. Сам К. Ксянзоў з абвінавачваннем не згодны.

www.svetlahorsk.belarda.org

Сьветлагорскія маладафронтаўцы напісалі лісты падтрымкі
Сьветлагорскія маладафронтаўцы напісалі лісты падтрымкіУ сераду сьветлагорскія маладафронтаўцы выказалі салідарнасьць зь лідарамі руху, якія зараз чакаюць суду, напісаўшы лісты са словамі падтрымкі.

Гаворыць ініцыятар акцыі: "Мы ўпэўнены - рэпрэсыі ня змогуць вымусіць нас спыніць барацьбу за сьветлую будучыню нашае Радзімы. Зьміцер, Аляксей, Барыс, Наста, Алег, трымайцесь, мы з вамі!".

Суд у Сьветлагорску пачаў справу аб газэтных артыкулах

У Сьветлагорску судздзя Ірына Алісейка 13 красавіка пачала разгляд справы ў адносінах да Кірыла Ксянзова, аўтара публікацыяў на грамадзка-палітычную тэматыку. Разам з К. Ксянзовым на суд прыбыла група чытачоў яго артыкулаў, сярод якіх быў прадстаўнік грамадзкай праваабарончай арганізацыі “Беларускі Гэльсінкскі камітэт”. Прадстаўнікі міліцыі і пракуратуры на суд не зьявіліся.

22-гадовы К. Ксянзоў апублікаваў у грамадзкім выданьні “Рэгіянальныя навіны” артыкул “Яны ведаюць свае ролі”, у якім выказаў уласнае меркаваньне адносна выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У другім артыкуле К. Ксянзова – “Кошт абыякавасьці” – распавядалася пра тое, што агароды, якія знаходзяцца ў санітарна-ахоўнай зоне мясцовых заводаў, не адпавядаюць экалягічным нормам, і што ўжываньне ў ежу прадукцыі зь іх небясьпечнае для людзей.

У сакавіку 6 міліцыянтаў пад кіраўніцтвам намесьніка начальніка раённага аддзела ўнутраных справаў маёра Пятра Зыкуна правялі дагляд кватэры, дзе жыве Вадзім Богдан, адзін з сябраў Кірыла. Міліцыя выняла 150 асобнікаў газэты з артыкуламі К. Ксянзова. Старшы памочнік пракурора Сьветлагорскага раёна Тацяна Хрысьцюк абвінаваціла К. Ксянзова паводле артыкулу 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях – “Парушэньне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” . За “злоўжываньне свабодай масавай інфармацыі” гэты артыкул прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

На судзе К. Ксянзоў зьвярнуў увагу на тое, што паводле заканадаўства адміністрацыйнае спагнаньне можа быць накладзенае не пазьней 2-х месяцаў з дня правапарушэньня, а артыкулы былі надрукаваныя 16 студзеня. Таксама на просьбу К. Ксянзова да справы ў якасьці сьведкі быў далучаны В. Богдан, які прысутнічаў на судзе. Пасьля гэтага судзьдзя прыняла рашэньне накіраваць справу на дадатковую праверку.

Тэльман Масьлюкоў

Суд над грамадзкім актывістам Кірылам Ксяндзовым
У пятніцу, 13 красавіка ў 15.00, адбудзеца суд над Кірылам Ксяндзовым па абвінавачваньні ў парушэньні "заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Кірылу пагражае штраф ад 30 да 50 базавых велічыняў.
Усе набыякавыя запрашаюцца на судовае паседжаньне.

Кантакт з прадстаўніком Маладога Фронту ў горадзе Сьветлагорску
Арсень

маб. тэл. - 7365648
@-паштовая скрыня - mfrontsvet@yahoo.com

У Сьветлагорску пракуратура пачала адміністрацыйную справу супраць Кірыла Ксяндзова
Пракуратура Сьветлагорскага раёна Гомельскай вобласьці пачала справу ў адносінах да Кірыла Ксянзова, 22-гадовага жыхара Сьветлагорска. Пасьля сёлетніх выбараў у мясцовыя Саветы грамадзкі актывіст напісаў артыкул на палітычную тэму, у якім крытычна выказаўся наконт вынікаў выбараў. Справу вядзе Тацяна Хрысьцюк, старшы памочнік пракурора.

У першым сёлетнім выпуску грамадзкага выданьня “Рэгіянальныя навіны”, якое распаўсюджваецца ў Сьветлагорску і раёне, К. Ксянзоў апублікаваў, у прыватнасьці, артыкул “Яны ведаюць свае ролі”. Аб дэпутатах раённага Савету ў артыкуле выказанае такое меркаваньне: “Па горадзе і раёне яны даўно нічога не вырашаюць, бо галоўная задача зараз – “прагібацца” пад дзяржаўную вэртыкаль, а праблемы простых людзей – справа другасная. І тыя дэпутаты, якіх абралі - наўрад ці пачуем што-небудзь пра іхнюю дзейнасьць да наступных выбараў. Тады зноў пасыплюцца абяцаньні і зноў пачнуцца фальсыфікацыі”. Да артыкулу надрукаваны фотаздымак з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісам: “Мне ня важны ваш голас, мне важны ваш удзел. Надай легітымнасьць фарсу – вазьмі ўдзел у нашых “выбарах”!”

4 і 5 красавіка К. Ксянзова выклікалі ў пракуратуру. У адносінах да яго складзены пратакол па артыкулу 22.9 “Парушэньне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях. У гэтым артыкуле прадугледжваецца, у прыватнасьці, “парушэньне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, якое праявілася ў “злоўжываньні свабодай масавай інфармацыі”. За гэта прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. Сам маладзёвы актывіст лічыць, што ён нічым не злоўжываў, а адкрыта выказаў сваё меркаваньне. Справа будзе накіраваная на разгляд у суд Сьветлагорскага раёну.

Тэльман Масьлюкоў

Сьвята!
Шаноўныя сябры! Моладзевы нацыянальна-хрысьціянскі рух Малады Фронт шчыра віншуе ўсіх беларусаў са сьветлым сьвятам Уваскрасеньня Хрыстова!

Мы верым у тое, што хрысьціянскія маральныя каштоўнасьці й далей будуць аб'ядноўваць увесь хрысьціянскі беларускі народ у барацьбе супраць цемры й бязбожных сілаў на нашае зямлі. Няхай уваскарсеньне Хрыстова натхняе кожнага з Вас на цяжкую, але сьвятую працу дзеля Адраджэньня нашае Бацькаўшчыны.

Мы зычым у гэтыя сьвяточныя вясновыя дні шчасьця Вам і Вашым родным! Няхай Боскае дабраславеньне будзе суправаджаць Вас у вашым жыцьці й дзейнасьці на карысьць Беларусі й беларускае нацыі!

Вялікдзень
Што ж тады для нас азначае Вялікдзень? Сьвяты Ян Дамаскін пачынае свой Велікодны гімн наступнымі словамі: «Уваскрасеньня дзень! Прасьветлімся, людзі: Пасха Гасподняя, Пасха! Бо вось ад сьмерці да жыцьця і ад зямлі на неба Хрыстос Бог узьняў нас, якія пяем песьню перамогі».

Затрыманьне актывістаў "Маладога Фронту"
16.30 Байцы спэцназу міліцыі затрымалі ў Менску каля 30 сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Гэта адбылося ў той час, калі праходзіла паседжаньне цэнтральнай рады арганізацыі ў кватэры на вуліцы Цнянскай. Сярод затрыманых – шмат непаўнагадовых.

19.30 Затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” усё яшчэ застаюцца ў пастарунку Савецкага РУУС. Ім удалося паведаміць Свабодзе, што сьледчыя патрабуюць ад актывістаў Зьмітра Хведарука і Яўгена Скрабутана прызнацца ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч ужо быў пакараны пазбаўленьнем волі паводле гэтага абвінавачаньня.

20.00 –22.00 Затрыманых выводзяць з аддзяленьня міліцыі ў аўтазакі.
Актывістаў Зьмітра Хведарука і Яўгена Скрабутана асобна выводзяць супрацоўнікі КДБ. Як сьведчыць карэспандэнтка “Свабоды”, на галаве ў Зьмітра Хведарука быў мяшок.

Міліцыянты пераносяць у аўтазакі тры ўпакоўкі са сьвечкамі, якія маладафронтаўцы падрыхтавалі да акцыі, прысьвечанай Дню Сьвятога Валянціна, якая сёлета павінна прайсьці пад лёзунгам “Любові! Свабоды! Пераменаў!”

Непаўнагадовых Юлію Касьцюк, Алену Макарэвіч і Івана Шылу адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Юліі Касьцюк міліцыянты паведамілі, што дашлюць адпаведны ліст адміністрацыі навучальнай установы, дзе яна вучыцца.

Адной дзяўчыне ў аўтазаку стала дрэнна, і ёй выклікалі “Хуткую дапамогу”.

А 22 гадзіне байцы спэцназу ў масках ўварваліся ў кватэру актывіста "Маладога фронту" Алега Корбана. Хлопца затрымалі і адвезьлі ў невядомым кірунку.


23.10 Усіх затрыманых актывістаў “Маладога фронту”, якія знаходзіліся ў міліцэйскім аўтазаку, адпусьцілі, у тым ліку і Яўгена Скрабутана, якога раней дапытвалі супрацоўнікі КДБ.

Цяпер на кватэрах кіраўнікоў рэгіянальных філій “Маладога фронту” ідуць ператрусы. Гэтаксама ператрус адбываецца ў кватэры Насты Палажанкі.

Невядомы лёс Алега Корбана і Зьмітра Хведарука. Іх паплечнікі будуць чакаць хлопцаў з раніцы 5 лютага ля будынку суду Савецкага раёну Менску. Калі іх не даставяць у суд, то моладзевыя актывісты мяркуюць, што супраць іх распачатая крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, і іх трымаюць у сьледчым ізалятары.

Актывістаў “Маладога фронту” міліцыянты трымалі каля 7 гадзінаў. Пры гэтым бацькам непаўнагадовых актывістаў гаварылі, што іх дзяцей ніхто не затрымліваў, і яны могуць пакінуць пастарунак.


Радыё Свабода

Інфармацыйныя выданьні:

Back << 1 [2] 3 >> Forward
 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Аўгуст 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра