Карыстач: admin2
Поўнае імя: Арсень
Дата рэгістрацыі: 16 студзеня 2007
Апошняе наведванне: 9 кастрычніка 2007
Група:    Администраторы

Рэйтынг:
  • 51


Месца жыхарства: Сьветлагорск
Нумар ICQ: 213-000-170
Трохі аб сабе:


Колькасць публікацый:    26
Колькасць каментароў: 0 [ Апошнія каментары ]

E-Mail адрас: [напісаць ліст] [персанальнае паведамленне]
Гісторыя Светлагорску
Тэрыторыю сучаснага Светлагорскага раёну ў старажытны час засялялі славянскія плямёны дрыгавічаў, якія былі аб'яднаныя ў Турава-Пінскае княства. У XIII стагоддзі зямля Светлагорску ўваходзіла у склад Вялікага княства Літоўскага. З 1500 па 1537 г.г. Гомельская воласць уваходзіла у склад Маскоўскай дзяржавы, а з 1569 года ў склад Рэчы паспалітай. У 1772 году ў выніку падзелу Рэчы паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй землі Гомельшчыны адышлі да Расейскай імперыі.

Светлагорскі (раней Парычскі) раён быў заснаваны 17 ліпеня 1924 года. Першае жа пісьмовае згадванне аб Парычах знойдзена ў «Інвентарным спісе» Бабруйскага стараства 1639 года. Тады тут было ўсяго 15 сельскіх хат. У 1797 году вёска цалкам згарэла, а праз год расейскі імператар Павел І падарыў адбудаваны Парычскі двор адміралу Пятру Іванавічу Пушчыну, са знакамітым родам якога ў далейшым непарыўна звязаная больш за векавая гісторыя Парыч.

На пачатку 50-х гадоў ХХ-го стагоддзі было прынята рашэнне аб узвядзенні ў невялікім пасёлку Шацілкі Васілевічскай ГРЭС (цяпер Светлагорскай ЦЭЦ). У лютым 1954 года пачалося яе будаўніцтва.

Недалёка ад будаўнічай пляцоўкі з кожным днём будаваўся і пасёлак. Будаваліся першыя шматпавярховыя жылыя хаты, вуліцы, школы, прамысловыя і сацыяльныя аб'екты.

Імклівы прамысловы рост пасёлка і перспектывы яго далейшага развіцця сталі чыннікам пераносу раённага цэнтра з Парыч у Шацілкі. Гэтая падзея адбылося ў чэрвені 1960 года. А у 1961 году Шацілкі былі пераназваныя ў горад Светлагорск.

У 1960 году ў Шацілках пачалося ўзвядзенне найбуйнейшага ў Еўропе завода штучнага валакна, а ўсяго праз 4 года на нядаўняй пустцы вырас прамысловы гігант. У навагоднюю ноч 31 снежня 1964 года завод даў першую прадукцыю – кордную нітку.

Былі і іншыя хвалебныя вехі ў працоўнай гісторыі нашага раёна: уводзіны ў лад яшчэ аднаго завода-гіганта – Цэлюлозна-кардоннага камбіната, адкрыццё і распрацоўка першых нафтавых радовішчаў, стварэнне завода «Светлагорсккарммаш», хатабудаўнічага камбіната, будаўнічага трэста, хлебазавода і шматлікіх іншых прадпрыемстваў, без якіх сёння цяжка уявіць Светлагорскі раён.

Сённяшні Светлагорск – гэта шматнацыянальны і самабытны бок, добра вядомы сваімі творчымі дасягненнямі і культурнымі традыцыямі. У нас цесныя эканамічныя і культурныя сувязі з сотнямі гарадоў, у тым ліку ў Расеі, Малдове, Балгарыі, Чэхіі, Польшчы, Нямеччыны, Англіі, Італіі і іншых краінах.

Светлогорскі раён размешчаны на поўнача-захадзе Гомельскай вобласці. Заснаваны 17 ліпеня 1924 года. Колькасць насельніцтва складае 94 746 чалавек (у горадзе – 71 661 чалавек, 23 085 чалавек – у раёне). Плошча Светлагорскага раёна 1,87 тыс. кв. км.

Карысныя выкапні: 5 радовішчаў нафты, Давыдоўскае радовішча каменнай солі, 4 радовішчы легкоплавкіх глін – 1,8 млн. куб. м, 5 радовішчаў будаўнічых пяскоў – 8 млн. куб. м, 125 радовішчаў торфу – каля 25 млн. тон.

Рэкі: Бярэзіна (з прытокамі Ала, Сведь, Жардзянка), Іпа (прыток Прыпяці).

Па тэрыторыі раёна праходзяць: чыгунка Жлобін – Калінкавічы, аўтамабільныя дарогі: Бабруйск – Калінкавічы, Бабруйск – Рэчыца. Суднаходства здзяйсняецца па рацэ Бярэзіна.

На тэрыторыі раёна размешчаны: сельскіх населеных пунктаў – 101, пасёлкаў гарадскога тыпу - 2.

Тэрыторыя падзеленая на 9 сельскіх Рад: Асташкаўскі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Казлоўскі, Красноўскі, Мікалаеўскі, Палескі, Печышчанскі, Чыркавічскі; 2 пасялковых Рады: Парычская і Саснаваборская. Цэнтрам раёна з'яўляецца горад Светлагорск.

Светлагорскі раён мяжуе са Жлобінскім, Рэчыцкім, Калінкавіцкім, Кастрычніцкім раёнамі Гомельскай вобласці і Магілёўскай вобласцю на поўначы раёна.

Партыі і рухі:

Грамадскія арганізацыі:

Сайты гарадоў:

Пэрсанальныя старонкі:

Музычныя праэкты:

Back << 1 2 [3] >> Forward
 
Vote

Ці зьмяніўся ваш заробак ў 2007 годзе?
Так, заробак істотна павялічыўся
Так, заробак істотна скараціўся
Застаўся на тым жа ўзроўні як і год таму
Я беспрацоўны

Calendar
«    Аўгуст 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Спасылкі

Бясплатны хостынг

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Беларускі Незалежны Інфармацыйны Партал Праўда

Малады Фронт

Маладэчна За Свабоду - разам мы сіла

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Наш банэр:

Код бэнэра